The goal of this website is to be a safe for souls website advancing Catholic thinking and education. When editing, please adhere to the Content Standards.

Some images have been enhanced for teaching purposes and may not be identical to the original artwork.

Belarusian Rosary Prayers

From The Work of God's Children
Jump to: navigation, search

This language is also known as беларуская мова, White Russian, Belorussian, Bielorussian, White Ruthenian, and Byelorussian.

This language is spoken in Belarus, Poland, and Russia. The total number of speakers is somewhere between 4,000,000 and 7,000,000 people.

(Prayers that are not known in this language are shown in English until we have the complete prayer, at which time it will be shown in both languages.)

Contents

РОЗАРИЙ / The Holy Rosary

+ У імя Айца / The Sign of the Cross / Signum Crucis (Version A)

+ У імя Айца, і Сына, і Духа Сьвятога. Амэн.

Веру ў Бога / The Apostles' Creed / Credo (Version A)

Веру ў Бога Айца Усемагутнага,
Стварыцеля неба і зямлі.
І ў Езуса Хрыста, Сына Яго Адзінага, Пана нашага,
які быў па-чаты ад Духа Святога,
нарадзіўся з Дзевы Марыі,
замучаны пры Понцкім Пілаце,
укры-жаваны, памёр і быў пахаваны;
зышоў да адхлані,
трэцяга дня ўваскрос,
узышоў на неба,
сядзіць праваруч Бога Айца Усемагутнага,
адтуль прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых.
Веру ў Духа Святога,
святы Касцёл каталіцкі,
еднасць святых,
адпушчэнне грахоў,
уваскрашэнне цела,
жыццё вечнае. Амэн.

Веру ў Бога / The Apostles' Creed / Credo

Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага,
Творцу неба і зямлі,
і ў Ісуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Госпада нашага,
які быў зачаты ад Духа Сьвятога,
нарадзіўся з Дзевы Марыі,
замучаны пры Понцкім Пілаце,
укрыжаваны, памёр і быў пахаваны;
зышоў у пекла,
на трэці дзень уваскрос з памерлых,
узышоў на неба,
сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага,
адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.
Веру ў Духа Сьвятога,
сьвятую Царкву паўсюдную,
еднасьць сьвятых,
адпушчэньне грахоў,
уваскрашэньне цела,
жыцьцё вечнае. Амэн.

Веру ў Бога / The Apostles' Creed / Credo (Version C)

Веру ў Бога, Айца Ўсемагутнага,
Творцу неба і зямлі,
і ў Езуса Хрыста, Сына Яго Адзінага, Пана нашага,
Які быў пачаты з Духа Сьвятога,
нарадзіўся з Панны Марыі,
замучаны пры Понцкім Пілаце,
укрыжаваны, памёр і быў пахаваны;
сышоў у валадарства сьмерці,
трэцяга дня ўваскрос,
узышоў на неба,
сядзіць праваруч Бога Айца Ўсемагутнага;
прыйдзе адтуль судзіць жывых і памерлых.
Веру ў Духа Сьвятога,
Сьвяты Касьцёл Каталіцкі,
еднасьць Сьвятых,
адпушчэньне грахоў,
уваскрашэньне цела,
жыцьцё вечнае. Амэн.

АПОСТОЛЬСЬКИЙ СИМВОЛ ВІРИ / The Apostles' Creed / Credo

ВІРУЮ В БОГА, БАТЬКА ВСЕМОГУТНЬОГО,
ТВОРЦЯ НЕБА І ЗЕМЛІ.
І В ІСУС ХРИСТА, ЄДИНОГО ЙОГО СИНА, ГОСПОДА НАШОГО,
КОТРИЙ БУВ ЗАЧАТИЙ СВЯТИМ ДУХОМ,
ПОРОДЖЕНИЙ ДІВОЮ МАРІЄЮ,
СТРАЖДАВ ПРИ ПОНТІЇ ПІЛАТІ,
БУВ РОЗП'ЯТИЙ, ВМЕР І БУВ ПОХОВАНИЙ,
ЗІЙШОВ У ПЕКЛО,
У ТРЕТІЙ ДЕНЬ ВОСКРЕС З МЕРТВИХ,
ВОЗНІССЯ НА НЕБО,
І СІВ ПО БОЖІЙ ПРАВИЦІ БАТЬКА ВСЕМОГУТНЬОГО І

ВІДТІЛЯ ПРИЙДЕ СУДИТИ ЖИВИХ І МЕРТВИХ.
ВІРУЮ У СВЯТОГО ДУХА,
СВЯТУ ВСЕСВІТНЮ ЦЕРКВУ,
СПІЛКУВАННЯ СВЯТИХ,
ПРОЩЕННЯ ІХІВ,
ВОСКРЕСІННЯ ТІЛА,
ЖИТТЯ ВІЧНЕ. АМІНЬ.

Ойча наш / Our Father / The Lord's Prayer / Pater Noster

Matthew 6:9-13
Luke 11:2-4

Ойча наш, каторы ёсьць у небе,
сьвяціся iмя Тваё,
прыйдзi валадарства Тваё,
будзь воля Твая як
у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня,
і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым,
і ня ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.

Doxology

Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога,
цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амэн.

Ойча наш / Малітва Панская / Our Father / The Lord's Prayer / Pater Noster (Version A)

Ойча наш, каторы ёсць у небе.
Свяціся iмя Тваё.
Прый-дзi валадарства Тваё.
Будзь воля Твая, як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння.
І адпусцi нам грахi нашыя,
як i мы адпускаем вiнаватым нашым.
I не ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога. Амэн.

Ойча наш / Our Father / The Lord's Prayer / Pater Noster (Version C)

Ойча наш, які ёсьць на небе!
Сьвяціся Імя Тваё.
Прыйдзі Валадарства Тваё.
Будзь воля Твая
Як на небе, так і на зямлі.
Хлеб наш штодзённы дай нам сёньня.
І адпусьці нам грахі нашы,
як і мы адпускаем вінаватым нашым.
І не ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.
Амэн.

Ойча наш / Our Father / The Lord's Prayer / Pater Noster

Ойча наш,які ëсьць у нябёсах!
Хай сьвяціцца імя Тваё.
Хай прыйдзе Царства Тваё.
Хай будзе воля Твая й на зямлі, як на небе.
Хлеб наш надзённы дай нам на сённа;
і даруй нам даy̆гі нашыя як і мы
даруем даўжнікам нашым.
І ня ўвядзі нас у спакусу,
але аслані нас ад злога.
Амін.

Ойча наш/ Our Father / The Lord's Prayer / Pater Noster

Ойча наш, каторы ёсьць на небе!
Сьвяціся Імя Тваё.
Прыйдзі Валадарства Тваё.
Будзь воля Твая
Як у небе, так і на зямлі.
Хлеба нашага штодзённага
дай нам сёньня.
І адпусьці нам грахі нашы,
як і мы адпускаем
вінаватым нашым.
І ня ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.
Амэн.

Ojča Naš / Our Father / The Lord's Prayer / Pater Noster

9 Ojča naš katory jëść u nebe:
śvjacisja imja tvajë.
10 Pyrjdzi valadarstva tvajë.
Budź volja tvaja,
jak na nebe tak I na zjamli.
11 Chleba našagatodzjënnaga daj nam cjënnja.
12 I adpuści nam grachi našy,
jak i my adpuščaem vinavatym našym.
13 I nja ŭvodź nas u spakusu,
ale zbaŭ nas ad zloga.
Amin.

Ojča Naš / Our Father / The Lord's Prayer / Pater Noster

Ojča naš, jość u niabiosach!
Chaj śviacicca imia Tvajo.
Chaj pryjdzie Carstva Tvajo.
Chaj budzie vola Tvaja j na ziamli, jak na niebie.
Chleb naš nadzionny daj nam na sionna;
i daruj nam daǔhi našyja, jak i my
darujem daŭžnikam našym.
I nia ŭviadzi nas u spakusu, ale asłani nas ad złoha.
Amin.

Ojča naą / Our Father / Pater Noster

Ojča naą, jaki jo¶ć u niabiosach, chaj ¶viacicca imia Tvajo.
Chaj pryjdzie Carstva Tvajo.
Chaj budzie vola Tvaja j na ziamli, jak na niebie.
Chleb naą nadzionny daj nam na sionna.
I daruj nam dauhi naąyja, jak i my darujem dauľnikam naąym.
I nia uviadzi nas u spakusu, ale asłani nas ad złoha.
Amin.

Багародзіца Дзева / Hail Mary / Ave Maria

The 3 Hail Mary's on the Pendant are prayed as follows:

1.Слава Айцу, Які стварыў, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн. Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых. Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

2.Слава Сыну, Які нас збавіў, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн. Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых. Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

3.Слава Духу Сьвятому, Які нас прасьвятліў і ў сьвятой веры ўмацаваў, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн. Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых. Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Vitaj, Maryja / Hail Mary / Ave Maria

Vitaj, Maryja, pounaja laski!
Hospad z taboj.
Blaslavionaja Ty miz zanczynau,
blaslaviony plod ulonnia tvajho Jezus.
Sviataja Maryja, Maci Bozaja,
malisia za nas hresznych
ciaper i u chvilinu s'merci naszaj.
Amen.

Vitaj, Maryja / Hail Mary / Ave Maria (in Latin Script)

Vitaj, Maryja poŭnaja łaski!
Haspodź z taboju.
Błahasłavionaja ty miž žančynaŭ.
Błahasłaviony płod ułońnia tvajho, Jezus.
Śviataja Maryja, Maci Božaja,
malisia za nas hrešnych ciapier i ŭ chvilinu
śmierci našaje.
Amin.

Багародӡіца Дӡєва / Hail Mary / Ave Maria (in Cyrillic Script)

Багародӡіца Дӡєва,
радуйся, дабрадатная Марыя.
Гасподӡь ӡ табою.
Благаславёная ты між жанчынаў.
Влагаславёны плод улоньня твайго,
бо ты нарадӡіла Спаса душ нашых. Амін.

Вітай, Марыя / Анёльскае прывітанне / Hail Mary / Ave Maria {in Cyrillic Script: (Version A))

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою,
благаславёная Ты між жанчынамі
і благаславёны плод улоння Твайго, Езус.
Святая Марыя, Маці Божая,
маліся за нас, грэшных,
цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Вітана будзь, Марыя / Hail Mary / Ave Maria {in Cyrillic Script (Version C)}

Вітана будзь, Марыя, ласкі поўная! Пан з табою.
Блаславёна Ты між жанчынамі,
і блаславёны плод улоньня Твайго Езус.
Сьвятая Марыя, Маці Божая,
маліся за нас, грэшных, цяпер
і ў хвіліну сьмерці нашай. Амэн.

Вітай, Марыя / Hail Mary / Ave Maria (in Cyrillic Script)

Вітай, Марыя, поўная ласкі.
Пан з Табою.
благаслаўлёная Ты між жанчынамі
і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.
Святая Марыя, Маці Божая,
маліся за нас, грэшных,
цяпер і ў хвіліну смерці нашай.
Амэн.

3 Багародӡіца Дӡєва / 3 Hail Mary's (prayed on the pendant) / Ave Maria (in Cyrillic Script)

На першай пацерцы кажам:

Слава Айцу, Які стварыў, цяпер і заўсёды,
і на вякі вякоў. Амэн.
Багародзіца Дзева, радуйся,
ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою.
Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод
улоньня Твайго,
бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая,
маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

На другой пацерцы:

Слава Сыну, Які нас збавіў, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амэн. Багародзіца Дзева,
радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою.
Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны
плод улоньня Твайго,
бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая,
маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

На трэцяй пацерцы:

Слава Духу Сьвятому,
Які нас прасьвятліў і ў сьвятой веры ўмацаваў,
цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.
Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя,
Госпад з Табою.
Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод
улоньня Твайго,
бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая,
маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Хвала Айцу / Glory Be to the Father / Gloria Patri (Version A)

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амэн.

Слава Айцу / Glory Be / Gloria Patri

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому,
як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

О, Марыя, без граху першароднага зачатая / Oh, Mary, Conceived Without Sin

О, Марыя, без граху першароднага зачатая, малiся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.

О МАРЫЯ, БЕЗ ГРЭХУ ПАЧАТАЯ / Oh, Mary, Conceived Without Sin (Version C)

О МАРЫЯ, БЕЗ ГРЭХУ ПАЧАТАЯ, маліся за нас, хто ў Цябе ратунку шукае і за тых грэшных, хто Табой пагарджае, асабліва за хворых і канаючых.

НЯХАЙ БУДЗЕ ПАХВАЛЁНЫ / O, Most Blessed Sacrament (Version C)

НЯХАЙ БУДЗЕ ПАХВАЛЁНЫ, Найсьвяцейшы Сакрамант, Праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага, Езуса Хрыста.

O, most Blessed Sacrament, the true Body and Blood of our Lord, Jesus Christ.

O мой Ісус / Oh, My Jesus / Fatima Prayer

О мой Ісус, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасьць.

О мой Езу / Oh, My Jesus / Fatima Prayer

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага,
правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым,
каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О МОЙ ЕЗУ / Oh, My Jesus / Fatima Prayer (Version C)

О МОЙ ЕЗУ, ДАРУЙ НАМ ГРАХІ НАШЫ,
захавай нас ад агню пякельнага,
правядзі ўсе душы на неба, асабліва тыя,
якім найбольш патрэбна міласэрнасьць Твая.

Hail, Holy Queen / Salve Regina


Hail, Holy Queen, Mother of Mercy

Mysteries of the Rosary

Частка І. Радасная / The Joyful Mysteries

Частка ІІ. Сьвятла / The Luminous Mysteries

Частка ІІІ. Жалобная / The Sorrowful Mysteries

Частка ІV. Хвалебная / The Glorious Mysteries

Mysteries of the Holy Rosary (Version B)

Радасныя таямніцы / The Joyful Mysteries

(у панядзелак i суботу) / (Monday and Saturday)

1) Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі (Лк 1, 26–38)
The Annunciation

2) Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты (Лк 1, 39–47)
The Visitation

3) Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста (Лк 2, 6–11)
The Nativity

4) Ахвяраванне Езуса ў святыні (Лк 2, 22– 35)
The Presentation

5) Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні (Лк 2, 43–49)
The Finding in the Temple

Таямніцы Святла / Luminous Mysteries

(у чацвер) / (Thursday)

1) Хрост Пана Езуса ў рацэ Ярдан (Мк 1,9-11)
The Baptism of Christ

2) Езус аб”яўляе сябе на вяселлі ў Кане (Ян 2,7.8а.11)
The Miracle at Cana

3) Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання (Мк 1,14-15)
Proclamation of the Coming of the Kingdom

4) Перамяненне Пана на гары Табор (Мц 17,1-2)
The Transfiguration

5) Устанаўленне Эўхарыстыі (Мц 26,26-28а)
Institution of the Holy Eucharist at the Last Supper

Балесныя таямніцы / Sorrowful Mysteries

(у аўторак i пятнiцу) / (Tuesday and Friday)

1) Малiтва Езуса Ў Гэтсэманi (Лк 22, 44)
The Agony in the Garden

2) Бiчаванне Езуса (Мк 15, 6)
The Scourging at the Pillar

3) Укаранаванне цернем (Ян 19, 2)
The Crowning of Thorns

4) Крыжовы шлях (Ян 19, 17)
The Way of the Cross

5) Укрыжаванне і смерць Езуса (Лк 23, 46)
The Crucifixion

Хвалебныя таямніцы / Glorious Mysteries

(у нядзелю i сераду) / (Sunday and Wednesday)

1) Змёртвыхпаўстанне Хрыста (Лк24, 6)
The Resurrection

2) Унебаўшэсце Езуса Хрыста (Лк 24,51-52)
The Ascension

3) Спасланне Святога Духа (Дз 2, 2)
The Descent of the Holy Spirit

4) Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыi (Лк 1, 48)
The Assumption

5) Укаранаванне Найсвяцейшай Дзевы Марыi Ў небе (Мц 5, 5)
The Coronation of Mary

Mysteries of the Holy Rosary (Version C)

Радасныя таямніцы / The Joyful Mysteries

(молімся па панядзелках і суботах)

1) Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі (гл. Лк 1, 26-38)
The Annunciation

2) Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты (гл. Лк 1, 39-47)
The Visitation

3) Нараджэнне Збаўцы нашага, Езуса Хрыста (гл. Лк 2, 6-11)
The Nativity

4) Ахвяраванне Хрыста ў святыні (гл. Лк 2, 22-35)
The Presentation

5) Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні (гл. Лк 2, 43-49)
The Finding in the Temple

Таямніцы святла / The Luminous Mysteries

(молімся па чацвяргах)

1) Хрост Пана Езуса ў Ярдане (гл. 2 Кар 5, 21; Мц 3, 16-17)
The Baptism of Christ

2) Езус аб’яўляе Сябе на вяселлі ў Кане (гл. Ян 2, 1-12)
The Miracle at Cana

3) Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання (гл. Мк 1, 14-15; Мк 2, 3-13; Лк 7, 47-48; Ян 20, 22-23)
Proclamation of the Coming of the Kingdom

4) Перамяненне Пана на гары Табор (гл. Лк 9, 28-35)
The Transfiguration

5) Устанаўленне Эўхарыстыі (гл. Ян 13, 1; Мц 26, 26-28)
Institution of the Holy Eucharist at the Last Supper

Балесныя таямніцы / The Sorrowful Mysteries

(молімся па аўторках і пятніцах)

1) Малітва Езуса Хрыста ў садзе Аліўным (гл. Лк 22, 41-45)
The Agony in the Garden

2) Бічаванне Езуса (гл. Мц 27, 22-25; Ян 19,1)
The Scourging at the Pillar

3) Укаранаванне Езуса цернем (гл. Мц 27, 27-30)
The Crowning of Thorns

4) Езус нясе крыж на Галгофу (гл. Мц 27, 31; Лк 23, 26-28)
The Way of the Cross

5) Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы (гл. Ян 19, 17-27; Лк 23, 44-46)
The Crucifixion

Хвалебныя таямніцы / The Glorious Mysteries

(молімся па серадах і нядзелях)

1) Змёртвыхпаўстанне Хрыста (гл. Мц 28, 1-9)
The Resurrection

2) Унебаўшэсце Хрыста (гл. Лк 24, 46-51; Дз 1, 10-11)
The Ascension

3) Спасланне Духа Святога (гл. Лк 24, 49; Дз 2, 1-4)
The Descent of the Holy Spirit

4) Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі (гл. Лк 1, 46-52)
The Assumption

5) Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі (гл. Ап 12, 1.10)
The Coronation of Mary

How to Pray the Rosary

How to pray the Rosary

1. + У імя Айца (The Sign of the Cross / Signum Crucis)
2. Веру ў Бога (The Apostles' Creed / Credo)
3. Ойча наш (Our Father / Pater Noster)
4. 3 Vitaj, Maryja (Hail Mary / Ave Maria)
5. Слава Айцу (Glory Be to the Father / Gloria Patri)
6. таямніцы 1
7. Ойча наш
8. 10 Vitaj, Maryja
9. Слава Айцу / O мой Ісус Oh, My Jesus
10. таямніцы 2
11. Ойча наш
12. 10 Vitaj, Maryja
13. Слава Айцу / O мой Ісус
14. таямніцы 3
15. Ойча наш
16. 10 Vitaj, Maryja
17. Слава Айцу / O мой Ісус
18. таямніцы 4
19. Ойча наш
20. 10 Vitaj, Maryja
21. Слава Айцу / O мой Ісус
22. таямніцы 5
23. Ойча наш
24. 10 Vitaj, Maryja
25. Слава Айцу / O мой Ісус Oh, My Jesus
26. (Hail, Holy Queen / Salve Regina)
For the Intentions and protection of our Holy Father:
27. Ойча наш (Our Father / Pater Noster)
27. Vitaj, Maryja (Hail Mary / Ave Maria)
27. Слава Айцу (Glory Be to the Father / Gloria Patri)
28. + У імя Айца (The Sign of the Cross / Signum Crucis)

How to Pray the Mysteries of the Rosary

Узяўшы ў рукі ружанец, робім на сабе знак крыжа і кажам:

У імя Айца, і Сына, і Духа Сьвятога. Амэн.

На крыжыку чытаем Апостальскі Сымбаль (Вызнаньне) веры.

Веру ў Бога

Цяпер на першай пацерцы кажам:

Ойча наш

На першай пацерцы кажам:

Слава Айцу, Які стварыў, цяпер і заўсёды, і на вякі

вякоў. Амэн. Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі

поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты

між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго,

бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых. Сьвятая Марыя,

Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і

ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

На другой пацерцы:

Слава Сыну, Які нас збавіў, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя,

Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго,

бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых. Сьвятая

Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і

ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

На трэцяй пацерцы:

Слава Духу Сьвятому, Які нас прасьвятліў і ў

сьвятой веры ўмацаваў, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя,

Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго,

бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых. Сьвятая Марыя,

Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і

ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

На наступнай пацерцы:

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было

спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Ружанец складаецца з чатырох частак, у кожную з

якіх уваходзяць пяць таямніцаў. У кожнай таямніцы

на першай асобнай пацерцы гаворыцца "Ойча

наш...", на дзесяці змацаваных разам пацерках -

дзесяць"Багародзіца Дзева...", і на наступнай,

асобнай пацерцы -"Слава Айцу і Сыну..."

На гэтай жа пацерцы гаворыцца і малітва, якую

прасіла дадаваць пасля кожнае дзесяткі Маці Божая

падчас свайго аб'яўленьня ў Фаціме: "О мой Ісус,

прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага,

правядзі ўсе душы на неба і дапамажы

асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасьць".

На гэтай жа пацерцы гаворыцца

таксама і Ойча наш..." наступнай таямніцы.

Пацеркі, якімі мы карыстаемся, маюць пяць

дзесяткаў, падзеленых між сабою пяцьцю асобнымі

пацеркамі. Таму, перабраўшы іх адзін раз,

мы можам памаліцца толькі адну частку Ружанца.

Каб згаварыць яго цалкам, неабходна перабраць пацеркі чатыры разы.

На пачатку кожнай таямніцы звычайна прыгадваем

яе сэнс і разважаем аб жыцьці Ісуса і Марыі.

Разважаньне - найважнейшы момант Ружанца.

Без яго Ружанец падобны да цела без душы.

Гэты вянок малітваў і разважаньняў называюць яшчэ"малым

Эвангельлем", "лесьвіцаю ў неба".

Анёл Панскі / Angelus (Version A)

Анёл Панскі

Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі
і зачала ад Духа Святога.
Вітай, Марыя...

Вось я, слуга Панская,
няхай мне станецца паводле
Твайго слова.
Вітай, Марыя...

А Слова сталася Целам
і пасялілася між намі.
Вітай, Марыя...

Маліся за нас, Святая Маці Божая,
каб сталіся мы годнымі
абяцанняў Хрыстовых.

Молімся:
Усемагутны Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж, дзякуючы заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, былі даведзеныя да хвалы змёртвыхпаўстання. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.

Каралева неба, радуйся / Queen of Heaven, Rejoice / Regina Caeli (Version A)

Каралева неба, радуйся, аллелюя,
бо Той, Каго Ты заслужыла насіць,
аллелюя,
змёртвыхпаўстаў, як і сказаў,
аллелюя.
Малі за нас Бога,
аллелюя.

Весяліся і радуйся, Панна Марыя,
аллелюя,
бо ўваскрос Пан наш,
аллелюя.

Молімся:
Божа, які праз уваскрэсенне Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста, узвесяліць свет меў ласку, дай, просім, каб праз Ягоную Маці Панну Марыю мы дасягнулі радасці жыцця вечнага. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Акт веры / Act of Faith (Version A)

Веру ў Цябе, Божа вечны,
у Тройцы адзіны, спрадвечны.
Веру ў тое, што аб’явіў Ты, Божа,
Тваё Слова памыляцца не можа.

Акт надзеі / Act of Hope (Version A)

Давяраю, бо Ты верны,
Усемагутны і міласэрны.
Дай грахоў мне адпушчэнне,
Ласку й вечнае збаўленне.

Акт любові / Act of Love (Version A)

Божа, хоць Цябе не разумею,
Ды найбольш любіць умею,
За ўсё, што створана Табою,
Тваёй бязмежнай дабрынёю.

Акт жалю / Act of Contrition (Version A)

Шкадую за злосць маю,
Бо цаню любоў Тваю.
Май літасць да грэшнага мяне
Бліжнім прабачаю дзеля Цябе.

Ранішняя малітва / Morning Offering (Version A)

Sunrise 002.jpg

Пане і Божа мой, у глыбокай пакоры станаўлюся перад Табою на калені і аддаю Табе паклон, пашану і хвалу. Будзь праслаўлёна Найсвяцейшая Тройца! Божа Ойча, які мяне стварыў, Божа Сыне, які мяне адкупіў, Божа Духу Святы, які мяне асвяціў! Усемагутны вечны Божа, шчыра дзякую Табе за тое, што Ты мяне ў гэтую ноч ласкава аберагаў і захаваў ад раптоўнай смерці. Ахвярую Табе, о Божа, усе думкі, словы і ўчынкі мае, каб яны паслужылі для яшчэ большай хвалы Тваёй. Прымі мяне і ўсіх маіх родных, сяброў і дабрадзеяў пад сваю святую апеку і ўчыні, каб тут, на зямлі, мы верна Табе служылі, а пасля смерці дасягнулі шчасця вечнага. Амэн.

Штодзённае ахвяраванне / Daily Offering (Version A)

Божае Сэрца Езуса, ахвярую Табе праз Беззаганнае Сэрца Марыі ўсе малітвы, справы, працу і крыж сённяшняга дня, як перапрашэнне за грахі мае. Далучаю іх да ўсіх тых інтэнцый, з якімі Ты за нас ахвяраваўся на Крыжы і пастаянна ахвяруеш Сябе на алтары. Ахвярую Табе іх за святы Касцёл, за Айца Святога і ў інтэнцыях сённяшняга дня, а таксама ў інтэнцыях нашай парафіі, сям’і, святароў і маіх родных – жывых і памерлых. Прагну таксама атрымаць усе магчымыя адпусты і ахвярую іх за душы ў чысцы. Амэн.

Вячэрняя малітва / Evening Prayer (Version A)

Moon Twilight 001.jpg

Усемагутны вечны Божа, дзякую Табе за ўсе ласкі і дабрадзейнасці сённяшняга дня; за радасць і смутак, за дасягненні і няўдачы. Прымі ўсё на хвалу Тваю. Хачу таксама за ўсё Цябе перапрасіць.

Зрабі кароткі рахунак сумлення.

Цяпер, о Божа, вазьмі мяне ў сваю святую апеку. Захавай мяне ад усялякага няшчасця і небяспекі, а таксама захавай маіх родных і ўсіх, за каго я павінен маліцца. Праз заслугі мукі, смерці і змёртвыхпаўстання Твайго Сына, Пана нашага, Езуса Хрыста, захавай нас у гэтую ноч ад раптоўнай і неспадзяванай смерці. Спашлі нам Анёла Апекуна, каб ён ахоўваў нас ад подступаў шатана. Дай нам спакойны і моцны сон, каб заўтра абудзіліся здаровымі для працы на хвалу і пашану Імя Твайго. Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Малітва перад ежай / Prayer Before Meals (Version A)

White House State Dining Room 001.jpg

Паблагаславі, Пане Божа, нас, паблагаславі гэтыя дары, якія будзем спажываць з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці, і навучы нас дзяліцца хлебам і радасцю з тымі, хто іх не мае. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Малітва пасля ежы / Prayer After Meals (Version A)

Дзякуем Табе, Пане Божа, за гэтыя дары,
якія з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці мы спажывалі.
Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Малітва да Анёла Апекуна / Guardian Angel Prayer (Version A)

Анёле Божы
Angel of God

Анёле Божы, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, увечар і ўначы
Будзь ласкаў мне памагчы
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага давядзі. Амэн.

Кароткія ўскліканні / Jesus, Mary, and Joseph Prayer (Version A)

Езус, Марыя, святы Юзэфе, вам аддаю сэрца і душу маю.
Езус, Марыя, святы Юзэфе, будзьце са мною пры кананні.
Езус, Марыя, святы Юзэфе, няхай пры вас у спакоі аддам духа майго. Амэн.

Кладучыся спаць, зрабі знак крыжа асвячонай вадою і скажы:
Езу Хрыстэ, у імя Тваё спаць кла-дуся, З душою і целам у апеку
Табе аддаюся. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру ў Бога Айца... Анёл Панскі...

Малітва св. Францішка аб духу любові / Prayer of Saint Francis (Version A)

св. Францішка
Saint Francis of Assisi

Учыні мяне, Пане,
прыладаю Твайго спакою,
каб нёс любоў туды,
дзе пануе нянавісць,
каб прабачаў там, дзе абражаюць,
каб яднаў там, дзе сварка і звада,
каб праўду казаў там, дзе ёсць фальш,
каб нёс веру туды, дзе ёсць сумненне,
каб абуджаў надзею,
дзе пануе роспач,
каб распаліў святло там,
дзе валадарыць цемра,
каб нёс радасць там,
дзе турбуе неспакой.
Учыні, каб не шукаў я суцяшэння,
а суцяшаў іншых,
каб не толькі прагнуў разумення,
але каб разумеў іншых,
каб не шукаў уласнай любові,
а любіў іншых.
Бо той, хто дае, заўсёды атрымлівае,
хто не шукае свайго, той знаходзіць,
хто прабачае, таму будзе прабачана,
бо, паміраючы, нараджаемся
для жыцця вечнага.

Вечны адпачынак дай ім, Пане / Eternal Rest Grant unto Them, Oh Lord (Version A)

Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць. Няхай адпачываюць у супакоі вечным. Амэн.

Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста / The Stations of the Cross (Version C)

Стацыя 1 - Езус асуджаны на смерць
Station 1 - Jesus is Condemned to Death
Стацыя 2 - Езус бярэ крыж
Station 2 - Jesus Accepts His Cross

Стацыя 1 / Station 1

Езус асуджаны на смерць


З Евангелля паводле св. Марка 15, 15:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«Тады Пілат, хочучы дагадзіць народу, звольніў ім Вараву, а Езуса аддаў пасля бічавання распяць».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя 2 / Station 2

Езус бярэ крыж


З Евангелля паводле св. Яна 19, 17:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!


«І, несучы крыж свой, Ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што па жыдоўску называецца Галгофа».

Ойча наш...Вітай, Марыя...Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Стацыя 3 - Езус падае першы раз
Station 3 - Jesus Falls the First Time
Стацыя 4 -Езус сустракае сваю Маці
Station 4 - Jesus Meets His Mother

Стацыя 3 / Station 3

Езус падае першы раз


З Евангелля паводле св. Яна 12, 24:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«Калі пшанічае зерне, упаўшы на зямлю, не памрэ, то застанецца само, а калі памрэ, дасьць багаты плён».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя 4 / Station 4

Езус сустракае сваю Маці


З Евангелля паводле св. Лукі 2, 34-35:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«І благаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: Ён вось пастаўлены на падзенне і на паўстанне многіх у
Ізраілі і на знак, якому працівіцца будуць, а Тваю душу праб’е меч».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Стацыя 5 - Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж
Station 5 - Simon of Cyrene Helps Jesus
Стацыя 6 - Вераніка выцірае твар Езуса
Station 6 - Veronica Wipes the Face of Jesus


Стацыя 5 / Station 5

Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж


З Евангелля паводле св.Марка 15, 21:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«І прымусілі нейкага Сымона Кірынэйца, бацьку Аляксандра й Руфа, які ішоў з поля, каб нёс крыж Ягоны».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя 6 / Station 6

Вераніка выцірае твар Езуса


З Кнігі прарока Ісаі 53, 2-3:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«Не меў ён ані прывабнасці, ані бляску, кааб на Яго паглядзець, ані выгляду, каб нам падабацца.
Пагарджаны і адпіхнуты людзьмі(...),як хтосьці, перад кім закрываюць твар».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Стацыя 7 - Езус падае другі раз
Station 7 - Jesus Falls the Second Time
Стацыя 8 - Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын
Station 8 - Jesus Consoles the Women


Стацыя 7 / Station 7

Езус падае другі раз


З Евангелля паводле св. Марка 14, 34-35:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«І (Езус) сказаў ім: сумная душа мая аж да смер-ці (...).
І, адышоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая часіна».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя 8 / Station 8

Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын


З Евангелля паводле св. Лукі 23, 27-28:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«І йшло за Ім вялікае мноства народу і жанчын, якія плакалі й галасілі па Ім.
Езус жа, звярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі ерузалемскія!
Не плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Стацыя 9 - Езус падае трэці раз
Station 9 - Jesus Falls the Third Time
Стацыя 10 - З Езуса здзіраюць адзенне
Station 10 - Jesus is Stripped of His Garments



Стацыя 9 / Station 9

Езус падае трэці раз


З Евангелля паводле св. Мацвея 11, 28-30:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«Прыйдзіце да мяне ўсе працуючыя і абцяжараныя, і Я супакою вас.
Вазьміце ярмо Маё на сябе і наўчыцеся ад Мяне:
бо Я ціхі і лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым.
Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя 10 / Station 10

З Езуса здзіраюць адзенне


З Евангелля паводле св. Марка 15, 24:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«Падзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабе, каму што ўзяць».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Стацыя 11 - Укрыжаванне Езуса
Station 11 - Jesus is Nailed to the Cross
Стацыя 12 - Езуса памірае на крыжы
Station 12 - Jesus Dies on the Cross


Стацыя 11 / Station 11

Укрыжаванне Езуса


З Евангелля паводле св. Марка 15, 25-26:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«Была трэцяя гадзіна, і распялі Яго на крыжы.
І быў надпіс віны Ягонае напісаны: Цар Юдэйскі.
І з Ім разам распялі двух разбойнікаў,
аднаго з правага, а другога з левага боку Яго».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя 12 / Station 12

Езуса памірае на крыжы


З Евангелля паводле св. Марка 15, 33-39:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«І а шостай гадзіне настала цемра па ўсёй зямлі ажно да дзевятае гадзіны.
І а дзевятай гадзіне загаласіў Езус моцным голасам:
Элоі, Элоі! ламма сабахтані! што абазначае:
Божа Мой, Божа Мой! на што Ты Мяне пакінуў? (...) Адзін жа,
пабегшы й набраўшы ў губку воцату ды насадзіўшы яе на трысціну, паіў Яго. (...)
Езус жа, загаласіўшы моцным голасам, сканаў. (...)
Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, сказаў:
сапраўды, чалавек гэты быў Сын Божы».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя 13 - Езуса здымаюць з крыжа
Station 13 - Jesus is Taken Down From His Cross
Стацыя 14 - Езуса кладуць у грабніцу
Station 14 - Jesus is Laid in the Tomb


Стацыя 13 / Station 13

Езуса здымаюць з крыжа


З Евангелля паводле св. Яна 19, 25, 32-34, 38:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«Стаялі ж ля крыжа Езусавага Маці Яго і сястра Маці Яго Марыя Клеафасава і Марыя Магдалена (...)
І вось прыйшлі жаўнеры (...),
падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён памёр ужо ...),
адзін з жаўнераў прабіў Яму бок дзідаю,
і ўраз жа пацякла кроў і вада (...)
Потым Юзаф з Арыматэі (...) папрасіў Пілата, каб зняць цела Езуса».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя 14 / Station 14

Езуса кладуць у грабніцу


З Евангелля паводле св. Марка 15, 45-47:

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

«І (Пілат), даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Юзафу.
І купіўшы палатно ды зняўшы Яго,
абвіў палатном і палажыў Яго ў магілу, што была высечана ў скале,
ды прываліў камень да дзвярэй магілы.
А Марыя Магдалена і Марыя, маці Юзафа,
глядзелі, дзе Яго палажылі».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Маці Божая Балесная, заступіся за нас!

Добры Езу і наш Пане,
дай ім вечнае спачыванне.

Перад алтаром / Before the Altar

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў,
Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Маці Божая Балесная,
заступіся за нас!

Добры Езу і наш Пане,
дай ім вечнае спачыванне.

Няхай будзе пахвалёны Найсвяцейшы Сакрамэнт –
Праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.

Малітва на заканчэнне Крыжовага шляху / Prayer for the end of Way of the Cross

Езу Хрыстэ, наш Збавіцель! На гэтым Крыжовым шляху спазналі мы Тваю бязмежную міласэрнасць і любоў да нас, грэшных. Ты мукамі сваімі і смерцю крыжоваю заплаціў Айцу Нябеснаму за нашыя правіны і заслужыў нам вечнае шчасце. Прымі ж, Божа, у падзяку хоць гэтую вось дарогу, што мы прайшлі разам з Табою. Дай, каб пачуццё, што ўзрушыла нас падчас гэтага шляху, трывала ў нашых душах і ў памяці ды сталася нам на збаўленне, а душам чысцовым на палёгку. Маці, Валадарка свету, што мукі з Сынам дзяліла, маліся за нас грэшных, за душы памерлых, у чысцы замкнёных! Амэн.

Tsihaya Noch, Dziwnaya Noch / Silent Night / Stille Nacht

Tsihaya Noch, Dziwnaya Noch

Cichaja noč, dziŭnaja noč,
Dremle ŭsio, dyj nia śpić.
Pa-nad žołabam Panna stajić,
Na Dziciatka z uśmieškaj hladzić
Radaść u sercach haryć,
Radaść u sercach haryć.

Cichaja noč, dziŭnaja noč,
Hołas ź nieba zyšoŭ:
«Siońnia nam naradziŭsia Chrystos,
Ad hrachoŭ Jon zbaŭleńnie prynios.
Praŭda praročych słoŭ,
Praŭda praročych słoŭ.»

Cichaja noč, dziŭnaja noč,
Anioł vioŭ pastuškoŭ
Da chlavočka, tam, dzie Božy Syn
Mieŭ pałac ŭ čas Svajich naradzin
Horšy za biedakoŭ,
Horšy za biedakoŭ.

Нікейскі Сымбаль Веры / The Nicene Creed / Credo

Bеру ў адзінага Бога, Айца Ўсемагутнага,
Стварыцеля неба і зямлі,
бачнага ўсяго і нябачнага.

І ў адзінага Пана Езуса Хрыста,
Сына Божага адзінароднага, ад Айца народжанага перад усімі вякамі;
Бога ад Бога, Сьвятло ад Сьвятла, праўдзівага Бога ад праўдзівага Бога,
народжанага, нястворанага, адзінасутнага з Айцом, праз Якога ўсё стала быць.
Ён дзеля нас людзей і дзеля нашага збавеньня зышоў зь неба,
уцелавіўся ад Духа Сьвятога зь Дзевы Марыі і стаўся чалавекам;
быў укрыжаваны за нас пры Понцкім Пілаце,
цярпеў і быў пахаваны,
і на трэці дзень уваскрос згодна зь Пісаньнямі;
і ўзышоў на неба;
і сядзіць праваруч Айца,
і зноў прыйдзе ў славе,
судзіць жывых і мёртвых,
і Яго валадарству ня будзе канца.

І ў Духа Сьвятога, Пана і жыватворцу, Які ад Айца і Сына паходзіць;
Якому належыцца пакланеньне і слава разам з Айцом і Сынам,
Які гаварыў прах прарокаў.
У адзіную, сьвятую, Каталічную і Апостальскую Царкву.
Вызнаю адзіны хрост для адпушчэньня грахоў.
Чакаю ўваскрасеньня мёртвых
і жыцьця будучага веку. Амэн.

Нікейскі Сымбаль Веры / The Nicene Creed / Credo

Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага,
Творцу неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага.

І ў адзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага адзінароднага,
які з Айца народжаны перад усімі вякамі,
Бога ад Бога, Сьвятло ад Сьвятла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага,
народжанага, а не створанага, адзінасутнага Айцу, празь яго ўсё сталася.
Ён дзеля нас людзей і дзеля нашага збаўленьня зыйшоў зь неба.
І прыняў цела за справай Духа Сьвятога зь Дзевы Марыі і стаў Чалавекам;
укрыжаваны за нас пры Понцкім Пілаце, цярпеў і быў пахаваны,
на трэці дзень уваскрос паводле Пісаньня, узыйшоў на неба,
сядзіць праваруч Айца, зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых,
а Валадарству Яго ня будзе канца.

Веру у Духа Сьвятога, Госпада жыватворчага, які ад Айца і Сына паходзіць,
якому разам з Айцом і Сынам таксама належыць пакланеньне і хвала,
які прамаўляў праз прарокаў.

Веру у адзіную сьвятую каталіцкую і апостальскую Царкву.
Прызнаю адзіны хрост для адпушчэньня грахоў і чакаю
ўваскрасеньня памерлых і жыцьця ў будучым сьвеце. Амэн.

Personal tools
Namespaces
Variants
Actions
Navigation
Languages
Toolbox